Жыхары Нарвы «успомнілі» беларускія танцы і песні



У мястэчку Нарва прайшоў чарговы этап Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, дзе прагучаў мясцовы фальклор, а таксама песні, якія падляшскія гурты развучылі разам з калегамі з Беларусі. Пра важнасць свята для жыхароў Нарвы разважае арганізатар фестывалю, кіраўнік Фонду Тутака Павел Станкевіч:

– То людзі пачынаюць адчуваць, што гэта іх. Ёсць такія гледачы, якія сядзяць, і раптоўна ў іх з’яўляюцца нейкія ўспаміны: «во! А гэта мамка мая спявала! А гэта я чуў дзесьці, як быў на вяселлі!». І гэтак далей.

Арганізатары фестывалю SONCAHRAJ запрашаюць усіх ахвотных на Вялікі Фінал Фестывалю Беларускай Традыцыі ў Саколе, які адбудзецца ў суботу, 9-га ліпеня. Пачатак а 14-й, уваход вольны.

Фота аўтара: