Берасцейцы ўсё актыўней пачынаюць ездзіць ва Украіну за пакупкамі
Берасцейцы пачалі ездзіць за пакупкамі ў суседнюю Украіну. Адтуль вязуць амаль усё – ад будматэрыялаў, да халвы і цукерак. Усё ў два разы танней, – кажа жыхарка Бярозы Таццяна Тарасевіч, якая толькі што вярнулася з Ковельскага рынка.
– Відаць, што хочуць выйсці на еўрапейскі ўзровень, што краіна развіваецца. І вайна там ідзе, і у той самы час людзі імкнуцца штосьці новае ўкараняць, развівацца і выходзіць на еўрапейскі ўзровень. А ў нас нейкі застой. Каб толькі не было вайны – вось так гавораць і так атрымліваецца.
Асабліва шмат берасцейцаў едуць у Забалацце. Квіткі туды і назад даступны на беларускіх вакзалах.
Беларускае Радыё Рацыя