У ЕЗ маюць намер стварыць платформу па аднаўленні Украіны пасля вайны
У ЕЗ гатовы стварыць міжнародную платформу па аднаўленні Украіны пасля вайны, пра гэта 4 ліпеня на канферэнцыі ў Швейцарскім Лугана, заявіла старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.
Паводле яе слоў, платформа зможа аб’яднаць усіх партнёраў, якія будуць браць удзел у аднаўленні краіны.
«Платформа будзе фармаваць стратэгічныя арыенціры і прыярытэты. У цэнтры ўвагі: арыентаваная на будучыню рэканструкцыя, убудаваная ў эфектыўнае кіраванне. Таму што ў аснове нашых дзеянняў будуць спадзяванні і жаданні ўкраінскага народа», – заявіла яна.
Кіраўнік Еўракамісіі таксама адзначыла, што аднаўленне Украіны гэта „задача пакаленняў” і паабяцала, што яшчэ адна канферэнцыя пры ўдзеле міжнародных партнёраў будзе арганізавана пасля лета, паведаміла reform.by.