Ігара Аліневіча ў калоніі пасля 30 сутак СІЗА перавялі ў ПКТ



Ігара Аліневіча ў калоніі пасля 30 сутак СІЗА перавялі ў памяшканне камернага тыпу – ПКТ. Пра гэта Ігар напісаў у лісце да маці. Ён піша, што цяпер мае матрац, коўдру і чай. «…пасля паўтара года ў розных СІЗА, пабыць у адзіноцтве – вельмі карысная опцыя. За гэты час палепшыў сваю фізічную форму», – піша палітвязень у лісце.

Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго разам з трыма іншымі асобамі абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, якія ён адбывае ў мазырскай калоніі.