„Цмокі” пайшлі на ўзлёт



Баскетбалісты менскага клубу „Цмокі-Менск” дамагліся чацвёртай запар вікторыі на сваёй пляцоўцы ў розыгрышы адзінай Лігі ВТБ. На гэты раз падначаленыя Ігара Грышчука з розніцай усяго ў адно ачко перамаглі талінскі „Калеў” – клуб з даўнімі традыцыямі, які зараз займае 8-е месца ў турніры. „Цмокі” выйгралі 89:88. Цягам гульні перавага гаспадароў пляцоўкі дасягала 17 пунктаў, але ўжо па заганнай традыцыі менчукі правалілі апошнюю чвэрць (прапусцілі ажно 35 ачкоў) і ледзь утрымалі свой верх.

Тым не менш відавочная тэндэнцыя прагрэсу беларускага баскетбольнага флагмана ў Лізе ВТБ.  „Цмокі” здабылі сёмую вікторыю ў рэгулярным першынстве і дагналі па гэтым паказніку расейскія „Красные крылья” і „Енісей”.

Беларускае Радыё Рацыя