Толькі каля 150 палякаў скарысталіся бязвізам за пяць дзён
Дзяржпамежкамітэт падвёў чарговыя вынікі працы бязвіза для грамадзян суседніх краін Еўразвяза, уведзенага беларускімі ўладамі. Ён дзейнічае з 15 красавіка для Літвы і Латвіі, а з 1 ліпеня – для Польшчы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/gpk.jpg)
З пачатку дзеяння бязвіза ў Беларусі прыехалі больш за 103 тыс. чалавек з гэтых краін, праўда, польскі бязвіз стартаваў не так удала. За пяць дзён яго дзеяння мяжу адважыліся перасекчы толькі крыху больш за 150 палякаў.
Паводле інфармацыі ДПК, з 15 красавіка ў Беларусь прыбылі 68,7 тыс. грамадзян Літвы, 26,3 тыс. грамадзян і 8,6 ты. неграмадзян Латвіі.
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)