У Батумі прагучалі беларускія вершы і песні



У грузінскім Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры прагучалі беларускія вершы і песні. Гэта адбылося ў самым цэнтры старога горада, каля так званай каланады, і над галовамі прысутных лунаў вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Пра мерапрыемства распавядае Антось, адзін з яго арганізатараў:

– Я быў прыемна задаволены колькасцю ўдзельнікаў. Дзеці вельмі падрыхтаваныя, з вялікай любоўю да Беларусі. Спявалі песні, дэклямавалі вершы, малявалі цудоўныя малюнкі, якія мы дашлем нашым каліноўцам у якасці паштовак. Лічу, што ўсё атрымалася выдатна. Нашыя людзі лепшыя.

Увечары 6-га ліпеня ў межах Тыдня Беларускай культуры ў Батумі каля універсітэта Шота Руставелі пройдзе імправізаванае Купалле, дзе можна будзе пачуць купальскія спевы ад беларускага Спеўнага сходу.

Беларускае Радыё Рацыя