З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку
Адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Забарона ўводзіцца на тры месяцы “у мэтах абароны ўнутранага рынку” і распаўсюджваецца ў тым ліку на пшанічную муку, грэцкія крупы, гатовыя прадукты з грэчкі. Робіцца гэта “ў мэтах абароны ўнутранага рынку”.
Папярэдняя падобная забарона ўводзілася на тры месяцы ў сакавіку.