Бларускія аўтэнтычныя спевы загучаць на Падляшшы
Ужо заўтра, 9 ліпеня, у Саколі каля Міхалова пройдзе Вялікі Фінал Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, медыйным партнёрам якога з’яўляецца нашае Радыё Рацыя.
Сярод музычных гасцей фестывалю – фальклорныя калектывы з Падляшша (Каліна, Трыяда, Крэсоўкі), а таксама ASTROŬNA, Kriwi і GUDA. На завяршэнне запланаваны купальскі карагод і танцы – запрашае дырэктар фестывалю Зміцер Косцін:
– GUDA яна не проста выйдзе на сцэну, каб заспяваць. Мы пабачым купальскі абрад, які захаваўся ў поўным маштабе толькі на поўначы Беларусі – на Полаччыне. Як раз элементы гэтага полацкага Купалля мы зможам пабачыць. Разам з купальскай касой, запальваннем вогнішча, разам з карагодамі. GUDA будзе паказваць. спяваць і таксама запросіць усіх на патанцоўку.
Аднак музычная частка – гэта далёка не адзінае, чым парадуе нас фестываль SONCAHRAJ. У праграме ад 14-ай гадзіны – шэраг майстар-класаў, у тым ліку купальскага спеву і малявання па тэкстылі, а таксама прэзентацыі і паказ традыцыйных вырабаў ад кола сельскіх гаспадынь. Непасрэдна канцэртная частка пачнецца а 19-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя