У Варшаве дзейнічае шэлтар для сем’яў бежанцаў з Беларусі і Украіны



У Варшаве дзейнічае шэлтар для сем’яў бежанцаў з Беларусі і Украіны. Дзе адначасова дах над галавой, сацыяльную дапамогу і многа чаго іншага могуць мець 25 чалавек.

Трымаюць тут ад аднаго да трох месяцаў і дапамагаюць зрабіць далейшыя крокі ў Польшчы. Таксама ёсць ложкі-месцы для перабывання ад трох дзён да тыдня, каму патрэбны гэты час, каб аглядзецца і пачаць рабіць першыя крокі ў новай краіне, кажа кіраўнік шэлтэру Ганна Федаронак:

Патрэбная пячатка ў пашпарце, што чалавек перасёк мяжу пасля пачатку ваенных дзеянняў, пасля 24 лютага. Гэта могуць быць, як украінскія сем’і, так і беларускія. Гэта маці з дзецьмі, якія зараз знаходзяцца ў такіх больш цяжкіх абставінах, у каторых бацька ва Украіне ў тэрыятарыяльнай абароне ці ў турме ў Беларусі. Таксама гэта могуць быць і беларускія маці з дзецьмі, калі адзін раз уцякалі ад Лукашэнкі з Беларусі, а пасля ад ваенных дзеянняў з Украіны.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле.

Паводле Ганны Федаронак, яна добра разумее тых людзей, хто мае патрэбу ў шэлтэры па адрасе Blotna 18, бо сама была ў такім стане. Фінансавыя партнёры – італьянскае прадпрыемства „Progetto Sud”
Больш падрабязна і пра шэлтэр, і пра саму Ганну Федаронак можна будзе даведацца з публіцыстычнай перадачы „Мы бачым” сёння ў 21.30 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя