Украіна арыштавала маёмасць беларускіх і расейскіх кампаній на 270 мільёнаў даляраў



Ва Украіне арыштавалі маёмасць беларускіх і расейскіх кампаній, кошт якой ацэньваецца прыкладна ў $270 млн. Яна належыць нафта-газавым кампаніям.

З 24 лютага ў расейскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавалі 9,4 тысяч тон газавага кандэнсату, 94 млн кубаметраў прыроднага газу і 1,1 тысяч тонаў нафты. Пра гэта распавёў кіраўнік Кіеўскай гарадской пракуратуры Алег Кіпер.

Таксама цяпер пад арыштам знаходзяцца 808 чыгуначных вагонаў, 79 рачных суднаў, чатыры асфальтабетонныя заводы, 53 транспартныя сродкі, 87 адзінак будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, карпаратыўныя правы 8 кампаній, 250 банкаўскіх рахункаў 23 кампаній, восем зямельных участкаў і 36 аб’ектаў нерухомасці.

Беларускае Радыё Рацыя