Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года зняволення
Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года зняволення.
11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць Дашкевічаў. Іх судзяць за ўдзел у пратэсным маршы ў жніўні 2020 года. Пракурор запрасіў для Змітра і Насты па 1,5 гады калоніі кожнаму, – піша “Вясна”.
Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава. 15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям’і Дашкевічаў. Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка