Нацбанк дадаў юань у валютны кошык
Нацыянальны банк Беларусі змяніў валютны кошык. З 15 ліпеня ў яе дабаўляецца кітайскі юань.
Пры разліку кошту кошыка, замежныя валюты атрымаюць наступныя долі:
расейскі рубль – 50%,
даляр – 30%,
еўра – 10%,
юань – 10%.
Цяпер у кошыку валют на долю расейскага рубля прыпадае 50% кошту, еўра – 20%, а даляра – 30%. Кошт кошыка на 14 ліпеня ўстаноўлены ў памеры 0,3402 рубля. З пачатку года ён знізіўся на 12, 24%.
„З улікам уключэння кітайскага юаня ў кошык замежных валют афіцыйны курс беларускага рубля да кітайскага юаня, як і да даляра ЗША, еўра і расейскага рубля, будзе ўстанаўлівацца па выніках таргоў у ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа””, — зазначаецца ў паведамленні Нацбанка.
Таргі юанем на БВФБ пачаліся 27 студзеня гэтага года.