У Латвіі зрабілі больш жорсткімі правілы ўвозу падакцызных тавараў



У Латвіі зрабілі больш жорсткімі правілы ўвозу фізічнымі асобамі падакцызных тавараў з Беларусі і Расеі.

Раней фізічныя асобы маглі ўвозіць падакцызныя тавары для асабістага карыстання, не выплачваючы падатак, не часцей аднаго разу ў сем дзён. Зараз гэты тэрмін павялічаны да 30 дзён.

“Змены ўнесеныя для таго, каб з улікам геапалітычнай сітуацыі адбіць у грамадзян Латвіі жаданне ездзіць у Расею і Беларусь па некаторыя падакцызныя тавары”, — гаворыцца ў тлумачэнні.

Беларускае Радыё Рацыя