Алесь-Францішак Мышкевіч: У нас насычаныя планы



Беларускі музыка, лідар гурта „The Superbullz”, бас-гітарыст бэндаў „Ляпис Трубецкой” і „Lavon Volski” Алесь-Францішак Мышкевіч працягвае сцэнічную дзейнасць у Польшчы.

Так, месяц таму творца разам з „The Superbullz” прэзентаваў кліп на кампазіцыю „Бывай” і зладзіў вялікі канцэрт.

„Насамрэч у нас насычаныя планы”, – зазначае Алесь-Францішак:

– Далей планы ў нас такія – 30-га ліпеня ў Варшаве будзе фестываль „Opór”. Украінска-беларускі-польскі фестываль. Гурты з трох гэтых краін у падтрымку палітзняволеных і нашых байцоў. Я спадзяюся, што да канца ліпеня выйдзе новы альбом. Мне б хацелася б, каб яго пачула больш людзей. Для гэтага канешне павінна быць больш фестываляў і ўдзельнічаць у розных імпрэзах.

Дарэчы, у верасні музыка плануе зладзіць канцэртную прэзентацыю свежага альбома.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя