У Кракаве прайшла акцыя „Расея – дзяржава-тэрарыст”



У нядзельны вечар на цэнтральнай плошчы Кракава ля помніка Міцкевічу прайшла акцыя супраць расейскай агрэсіі ва Украіне пад назвай „Расея – дзяржава-тэрарыст”. Шмат людзей прыйшлі выказаць салідарнасць з мужнымі украінцамі, якія ўжо 144 дні змагаюцца за права мірна жыць у вольнай краіне. Традыцыйна ўкраінцаў падтрымліваюць беларусы, якія побач з першых дзён вайны. Пасля выступаў і спеваў калона прайшла па перыметры рынку, далей акцыя працягнулася каля помніка Міцкевічу

Акцыі ў Кракаве група ўкраінскіх актывістаў праводзіць штодня двойчы на дзень: у 12-00 і 19-30, адбываюцца выступы на украінскай, польскай, ангельскай мовах, людзі чытаюць вершы, спяваюць украінскія песні.

Яніна Стэфанчук, Беларускае Радыё Рацыя