Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар
Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар. Аўтуховіч ужо сем дзён трымае сухую галадоўку
У будынку гарадзенскай турмы № 1 ужо два месяцы ідзе суд над фігурантамі “справы Аўтуховіча”. Цяпер у судзе вывучаюць матэрыялы справы, якія складаюць больш за 65 тамоў. Па інфармацыі праваабаронцаў, Вольгу Маёраву і Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар за “парушэнне парадку”. Дакладныя прычыны і тэрміны спагнанняў — невядомы. Акрамя гэтага, Аўтуховіч сёмы дзень працягвае трымаць сухую галадоўку. Паведамляецца, што Мікалай выглядае вельмі дрэнна. Падсудных абвінавачваюць у “тэрарызме”.