„Еўрарадыё” ў Беларусі прызналі „экстрэмісцкім фармаваннем”



„Еўрарадыё” і яго сацыяльныя сеткі прызнаныя „экстрэмісцкім фармаваннем”. Такое рашэнне прыняло МУС Беларусі, паведамляюць праваабаронцы „Вясны„. Праўладныя каналы заяўляюць, быццам гэта было зроблена праз „заклікі да забойства дзяржаўных службоўцаў і чальцоў іх сем’яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе”.

У каментары „Еўрарадыё” адзначаецца, што рэдакцыя ніколі не заклікала забіваць дзяржслужбоўцаў і іх сем’і і не арганізоўвала і не каардынавала пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць. А па-трэцяе, адзначаецца ў каментары, калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговае незалежнае медыя — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму „не да законаў”, ніяк не можам на гэта паўплываць.