Ігар Тышкевіч: Украіна можа прапанаваць свой функцыянал для выцягвання Беларусі з-пад уплыву Масквы



Украінскі інстытут будучыні правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Што рабіць з Беларуссю: логіка ўплыву на краіну». Шляхі выбудовы новых беларуска-украінскіх адносінаў акрэсліў эксперт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка» Ігар Тышкевіч:

– Расея будзе выкарыстоўваць трансфармацыю сістэмы беларускай улады для таго, каб стварыць інфраструктуру ўплываў, у тым ліку і палітычных. Нейкія партыйныя праекты, пайсці больш глыбока ў эканоміку, стварэння альтэрнатыў Лукашэнцы. Што рабіць? Змяншаць уплыў Расеі ў рэгіёне. Пра сяброўства гаворкі нават няма – існуе памяць пра вайну, гэта ўсё застаецца. Змяншэнне ўплыву Расеі аўтаматычна будзе змяняць лёс Беларусі ў будучыні.

Паводле эксперта, Украіна можа стаць сувязным ланцугом для будучага ўваходжання Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, паколькі ані Польшча, ані Літва не змогуць прапанаваць падобны функцыянал на фоне пашкоджаных двухбаковых адносінаў з афіцыйным Менскам.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя