Беларускамоўныя стыкеры ад Бахунаў
Індывідуальныя прадпрымальнікі Тамара і Сяргей Бахуны з Берасця выпусцілі чарговую беларускамоўную прадукцыю. На гэты раз – набор арыгінальных стыкераў „Я Мінск”.
На налепках адлюстраваны помнік Адаму Міцкевічу, Чырвоны касцёл, тэатр Янкі Купалы, Траецкае прадмесце, фантан “Хлопчык з лебедзем”, Беларускі дзяржаўны цырк, Менская гарадская ратуша і Камароўскі рынак.
Кожная налепка прарэзаная па контуры. Лёгка адляпляецца і клеіцца: на тэлефон, кампутар, нататнік, сшытак… Атрымаўся добры сувенір на памяць.
Замовіць налепкі можна тут: http://bakhuny.by/nalepki/.
Беларускае Радыё Рацыя