Анонс перадчы «З Падляшша родам»: Навучанне беларускай мове – гэта місія ці прафесія?
Што зрабіць, каб дзяцей і моладзь прыцягнуць да роднай мовы? Што зрабіць, каб заняткі былі цікавымі ды прывабнымі і адначасова, каб прыносілі плён, каб дзеці па-сапраўднаму загаварылі па-беларуску? Між іншым, над гэтымі пытаннямі разважалі настаўнікі беларускай мовы падчас майстар-класаў, якія прайшлі ў аграсядзібе Бора Здрой ля Нараўкі.
Майстар-класы арганізаваў методык па навучанні беларускай мовы Янка Карчэўскі, а ў Бора Здрой прыехала звыш дзясятка настаўнікаў і настаўніц:
Больш пра навучанне беларускай мове на Падляшшы, пра выклікі і складанасці – слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай «З Падляшша родам» ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і ў 20.05 – польскага часу – на хвалі Беларускага радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя