Міколай Плавінскі прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу



Асобна навукова-папулярныя нарысы, якія прысвечаны найбольш цікавым знаходкам скарбаў і гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча сталі тэмаю сустрэчы з археолагам, кандыдатам гістарычных навук Міколам Плавінскім у Берасці. Тут адбылася прэзентацыя кнігі ”Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”, на якую сабралася амаль два дзясяткі чалавек. „Сустрэча атрымалася жывой і зацягнулася амаль на дзве з паловай гадзіны”, – распавёў аўтар кнігі Мікола Плавінскі.

– Улічваючы, што кніжкі выходзяць адносна невялікімі накладамі. Гэта сапраўды кожны раз цікава – данесці інфарацыю. І нават не столькі самі кніжкі, колькі сама размова цікавая.

Асноўнымі арганізатарамі прэзентацыі кнігі ”Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” ў Берасці выступілі прадстаўнікі кампаніі ’’Будзьма беларусамі’’ пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя