У Лідзе правядуць археалагічныя раскопкі
Зрабіць гэта плануецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 700-годдзю горада. Юбілей Ліда адзначыць у 2023 годзе, але падрыхтоўка ўжо ідзе сёння: праца археолага пачынаецца з выведкі.
Для дасягнення папярэдніх дамоўленасцяў у Ліду прыязджаў намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі. На яго сустрэчы са старшынём Лідскага райвыканкама Сяргеем Ложачнікам гаворка ішла пра вызначэнне зон, дзе маглі добра захавацца культурныя пласты. Калі раскопкі на тэрыторыі Лідскага замка праводзіліся, і не раз, то сам горад археолагі даўно не вывучалі. Хто ведае, можа быць выявяцца новыя артэфакты, якія стануць адказам на адвечнае лідскае пытанне: „Што з’явілася раней – горад ці замак?”. Пра гэта паведамляе свежы нумар электроннага выдання “Наша слова. Pdf”.
На старонках выдання чытачы таксама знойду матэрыялы пра свята ручніка ў вёсцы Ваверка, пра дзесяты літаратурны альманах літаратараў Лідчыны “Ад лідскіх муроў”, пра прэзентацыю кнігі Самсона Пярловіча ў наваградку і іншыя цікавыя матэрыялы. Поўнасцю нумар “Нашага слова” чытайце ніжэй:
Беларускае Радыё Рацыя