«Пра кіно і падлізнікаў»
Украінскі кінематограф не такі ўжо і багаты на жанчын-рэжысёраў. Відаць, не жаночая гэта справа. Затое Кіру Муратаву ведае ўвесь свет. Здымаючы рускамоўныя фільмы, яна лічыла сябе ўкраінкай. І памерла ў роднай Адэсе. Яе кінематаграфічны почырк быў унікальны, вядомы, але далёка не ўсім зразумелы і далёка не ўсімі любімы. Калі яе краіна перажывала лёсавызначальны пералом у 2014 годзе, Муратава не баялася быць сумленнай, у адрозненне ад некаторых культурных дзеячаў, якія адчувалі пакуты сквапнага праўладнага характару. На жаль, яна сышла за чатыры гады да поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, хаця наўрад ці варта сумнявацца ў яе пазіцыі, калі б яна была жывая.
«Некаторым культурным дзеячам», цудам пакінутым ва Украіне пасля Рэвалюцыі Годнасці, можна лічыць украінскага рэжысёра Аксану Байрак – куміра хатніх гаспадынь усяго Блізкага Замежжа. Але гаворка не пра ўзровень і густы: гэта ўжо пытанне асабістых пераваг. У свае фільмы Байрак запрашала вядомых расейскіх актораў, якія, на хвіліначку, дружненька патрапілі ў базу «Міратворац» – Інтэрнэт-рэсурс, які публікуе дадзеныя аб грамадзянах, якія здзейснілі ўсвядомленыя дзеянні супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.
Калі коратка, то гэтыя акторы альбо наведвалі анэксаваны Крым, што раўнасільна незаконнаму перасячэнню мяжы Ўкраіны, альбо іх іншыя дзеянні насілі антыўкраінскі характар. Ужо пасля пачатку вайны некаторыя з іх расказвалі, што падчас здымак у Кіеве станавіліся ахвярамі нападак нацыяналістаў праз расейскую мову. Смешна і нядзіўна – усё ж такі грамадзяне дзяржавы-агрэсара. А тое, што ўкраінскі рэжысёр Байрак, хаваючыся ад авіяналётаў у бамбасховішчы, лічыць расейцаў братнім народам і вінаваціць Украіну ў гэтай вайне – гэта сумна.
Чаму ж было не паляцець з «залатымі галасамі» Януковіча ў 2014 годзе да брацкага народа? Ды таму што, калі ім не будзе месца ў канцэртнай зале «Россия», заўсёды можна выступіць на карпаратыве, а Байрак на «Мосфильме» ніхто не чакае – сваіх падлізнікаў хапае.