У Варшаве прайшоў святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча
У Варшаве прайшоў святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Такім чынам артыст адзначыў свае народзіны.
Паветраныя балонікі, торт са свечкамі, процьма прыемных слоў на адрас музыкі, неверагодная падтрымка публікі, сярод якой апынуліся і Юры Стыльскі, і Аляксандр Памідораў.
Не абышлося і без настальгічных успамінаў, звязаных з Варшавай. Дзеліцца Зміцер Вайцюшкевіч:
– Варшава мне заўсёды падабаецца. Я ўжо не ведаю, колькі гадоў прыязджаю – больш за 30, па-мойму. У 1991-ым, дакладна памятаю, як прадаваў «забаўкі для хваінкі», гэта ёлачныя цацкі, каля Палацу навукі і культуры. А ўвечары ішоў у Акадэмію музыкі на праслухоўванне, і павінен быць студэнтам Варшаўскай акадэміі музыкі. Але лёс склаўся так, што хрумсь і папалам, не атрымалася. А праз 10 гадоў ужо спяваў на прыступках Палаца навукі і культуры і ў Палацы навукі і культуры таксама спяваў.
Дарэчы, нядаўна Зміцер прэзентаваў свежы альбом “Вецер”. Паслухаць яго цяпер можна па спасылцы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя