У Беластоку падвялі вынікі выставы гістарычных ткацкіх вырабаў Падляшша
Падляшскі Інстытут Культуры завяршыў экспазіцыю больш за 60 тканых вырабаў, якія на заклік установы прынеслі жыхары Беластоку.
Пра каштоўнасць тканін і тое, ці было праведзена іх параўнанне з ідэнтычнымі дыванамі ды кілімамі Заходняй Беларусі, распавяла супрацоўніца аддзелу народнай культуры Падляшскага Інстытуту Культуры Агнешка Якубіч:
– Не рабілі мы такія даследаванні. Але ў мінулым годзе запрасілі для супрацы этнографа з Падляшскага музея народай культуры. Папрасілі яе збораць інфармацыю адносна тых тканінаў, якія Падляшскі Інстытут Культуры будзе здабываць. Адзін з найстарэйшых кілімаў паходзіць з 30-х гадоў. Але маем таксама тканіны з канца ХІХ стагоддзя. Людзі яшчэ маюць такія скарбы дома.
Па выніках выставы гістарычных тканых вырабаў, прадстаўленых жыхарамі Беластоку, Падляшскі Інстытут Культуры плануе выдаць тэматычны фотаальбом.
Беларускае Радыё Рацыя