Украіна разарвала пагадненне аб унутраным суднаходстве з Беларуссю



29 ліпеня ўрад Украіны разарваў пагадненне аб унутраным суднаходстве з Беларуссю. Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале прадстаўнік Кабінету міністраў Украіны ў Вярхоўнай радзе Тарас Мельнічук.

Паводле яго інфармацыі, 29 ліпеня было дэнансаванае пагадненне з урадам Беларусі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах.

Пагадненне было падпісана ў 1998 годзе. Гэты дакумент дазваляў перавозкі пасажыраў і грузаў паміж портамі Украіны і Беларусі, а таксама транзітныя перавозкі па ўнутраных водных шляхах абедзвюх краінаў.