„Газпром” спыніў пастаўкі газу ў Латвію



Расейская кампанія „Газпрам” паведаміла, што ў суботу спыніла пастаўкі газу ў Латвію ў рамках ліпеньскай заявы. Прычынай абазначана парушэнне ўмоў адбору газу.

Раней „Газпрам” абвясціў пра скарачэнні паставак газу ў Германію. Афіцыйная прычына — рамонтныя працы на турбіне газаправода „Паўночны паток-1”. Урад Германіі ўпэўнены, што ў расейскай кампані няма аб’ектыўных прычын для правядзення рамонту турбіны і, такім чынам, скарачэння паставак.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі называе тое, што адбываецца, газавым шантажом: „Газавы шантаж Еўропы, які з кожным месяцам становіцца толькі горшым, патрэбны тэрарыстычнай дзяржаве, каб зрабіць горшым жыццё кожнага еўрапейца”.Тым часам Еўразвяз актыўна скарачае спажыванне расейскага газу. Па словах вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, за апошнюю гадзіну яго ўдалося скараціць у два разы. Раней „Газпрам” пастаўляў каля 40%  ад газу, які спажываецца ў ЕЗ. Цяпер – толькі каля 20%.

Беларускае Радыё Рацыя