Расея збіраецца будаваць новыя чыгункі ў Кітай
Мінтранс Расеі падрыхтаваў праект праграмы будаўніцтва чыгунак у Кітай. Да восені яго могуць прадставіць на зацвярджэнне прэзідэнта РФ, паведамляюць „Ведамасці”.
Аб’ём інвестыцый можа скласці 30,8 млрд даляраў. Паводле інфармацыі выдання, праект прадугледжвае будаўніцтва трох новых чыгуначных пунктаў пропуску на граніцы, а таксама 369 км пуцей у Расеі і 3 тыс. км – у Кітаі, Казахстане і Манголіі. Так, другі чыгуначны пераход плануецца пабудаваць у Забайкальскім краі. У Амурскай вобласці плануецца рэанімаваць пераход Джалінда – Мохэ. Калісьці ён быў зачынены з-за нізкага грузапатоку.
Прапанова Мінтранса ў выніку павінна ўвайсці ў распрацоўваную ўрадам РФ мадэль развіцця краіны да 2030 года ў новых геапалітычных умовах.