Новы прысуд па «справе Зельцэра»
Новы прысуд па «справе Зельцэра». Без прамога доказу віны жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ. 28 ліпеня суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Віктара Хлябца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Справу разглядала Наталля Вакульчык.
У віну мужчыну ставілі тое, што ў закрытым тэлеграм-чаце ён пакінуў каментар пад відэа, на якім быў зафіксаваны момант перастрэлкі Зельцэра з супрацоўнікамі КДБ: «…Да, человек погиб, к сожалению, но мусарье задумается. Итак – минус один. Неа, в бронежелетах заходили, это его видео, (…) или как некоторые из нас. Минус один мусор, тем более гэбье, к счастью, зе бест. Короче, минус один мусор». Згодна з версіяй абвінавачвання, гэты каментар «супярэчыць агульначалавечай маралі, вызначаным правілам зносінаў паміж людзьмі, змяшчае выказванні, выразы ў непрыстойнай форме, зневажае гонар і годнасць».
Беларускае Радыё Рацыя