Рэпрэсіі ў Жыровіцкім манастыры



Праваслаўныя вернікі і многія жыхары Беларусі іншых канфесій, добра ведаюць, хто такая ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава, родам з Саратава), якая на адным з жаночых форумаў беларускі народ абразіла і назвала “сектантамі” і “толпой безумцев”, “стадом”. 

Ігумення Гаўрыіла – адна з самых актыўных праваслаўных асобаў, якія ненавідзяць усё беларускае, Беларусь і беларусаў. Глухава даўно ўзяла пад сваё “крыло” архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя (Мікалая Апальку), з якім у самых добрых адносінах. І хоць Апалька родам з Полаччыны, але, вядома ж, не без уплыву Глухавай, ён таксама ніколі не з’яўляўся прыхільнікам беларускасці.

Пад кіраўніцтвам Глухавай у Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры пачаліся рэпрэсіі супраць усяго беларускага і асобных праваслаўных святароў. Па загаду рускай ігуменні пачаліся знішчацца багаслоўска-літаратурна-мастацкія лісткі “Жыровіцкая абіцель”, які рэдагаваў паэт Зьніч (Алег Бембель). Наклад іх дасягаў ад 50 да 100 тысяч асобнікаў. Лісткі бясплатна маглі ўзяць праваслаўныя вернікі ва Успенскім саборы. Глухава перагледзела амаль усе лісткі і загадала знішчыць асобныя нумары, асабліва ёй не спадабаліся тыя, дзе былі надрукаваны вершы Зьніча “Плашчаніца” і “Святы покрыў”:

Чую слова вешчае: Люблю…

Над маёю сьпеўнаю званіцай.

Пакрываю Неба і Зямлю

Бел-Чырвона-Белай

Плашчаніцай.

Два маладыя святары выказалі незадавальнне дзейнасцю Глухавай і пакінулі манастыр. Падчас візіту ў Жыровічы старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, аднаго са святароў зачынілі ў келлі і не пусцілі на сустрэчу, каб той, не дай Бог, не задаў не тое пытанне ёй. І такіх прыкладаў можна прывесці шмат.

Беларускае Радыё Рацыя