Стаў вядомы наступны супернік беларускага байца UFC Андрэя Арлоўскага



43-гадовы беларускі баец змешаных адзінаборстваў Андрэй Арлоўскі правядзе наступны паядынак на турніры UFC Fight Night, які адбудзецца 29 кастрычніка.

Фота: championat.com

Апанентам Арлоўскага стане 37-гадовы прадстаўнік Бразіліі Маркус Ражэрыу дэ Ліма. На рахунку бразільца 19 перамог у ММА пры васьмі паразах, у сваім апошнім паядынку на UFC 274 у маі гэтага года ён саступіў балгарскаму байцу Благою Іванову. Арлоўскі ж ідзе на серыі з чатырох перамог — над Джэйкам Колле, Джарэдам Вандэраа, Карласам Фэліпэ і Чэйзам Шэрманам. Усяго ў ММА ён перамог у 34 баях, а саступіў – у 20. 

Крысціна Дзмітрук выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Польшчы 

Тры беларускі стартавалі на тэнісным турніры ў Польшчы. Крысціна Дзмітрук (426-ы нумар рэйтынгу ВТА) у 1/32 фіналу турніру ў Гродзіску-Мазавецкім перамагла расейку Валерыю Аўсяннікаву (872 ВТА). Лік паядынку – 6:2, 6:1.Ганна Кубарава (335-ы нумар рэйтынгу ВТА) у 1/32 перамагла прадстаўніцу Ізраіля Шавіт Кімчы (439 ВТА) – 6:2, 6:3.А вось Вера Лапко (325-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/32. Яна саступіла калумбійцы Юльяне Лізараза (418 ВТА) з лікам – 3:6, 4:6. 

АПЛ хоча публікаваць перамовы суддзяў з VAR пасля матчаў

Ангельская Прэм’ер Ліга плануе забяспечыць гледачам доступ да запісаў перамоваў суддзяў з асістэнтамі VAR. Кіраўнік АПЛ Рычард Мастэрс пацвердзіў, што ліга плануе публікаваць запісы перамоваў арбітраў пасля гульняў. Гэта ідэя атрымала шырокую падтрымку. АПЛ разлічвае, што публікацыя перамоваў арбітраў павысіць празрыстасць прымаемых рашэнняў. Аўдыё збіраюцца выкладваць толькі пасля гульняў, бо вывядзенне перамоваў у прамы эфір на дадзены момант не дазволена. 

Леброн Джэймс можа падпісаць новы двухгадовы кантракт з „Лэйкерз” на $97 млн

Форвард „Лейкерс” Лебран Джэймс 4 жніўня можа скарыстацца магчымасцю падоўжыць кантракт з каліфарнійскай камандай. Спартовец можа падпісаць новы двухгадовы кантракт на агульную суму $97 млн. Таксама форвард пры жаданні можа скарыстацца іншай опцыяй і падпісаць пагадненне толькі на год на суму $47 млн. У здзелкі не будзе жорсткіх абмежаванняў і Леброн можа паведаміць аб жаданні прадоўжыць кантракт да таго, як стане вольным агентам.

Беларускае Радыё Рацыя