Кірыл Сазонаў: Беларусь рыхтуюць да адкрытага ўварвання ва Украіну



Адкрытае ўварванне Беларусі ва Ўкраіну, а не проста прадастаўленне тэрыторыі для нападаў расейскай арміі, — пытанне часу, перакананы ўкраінскі палітолаг Кірыл Сазонаў. Ён расказаў, якія бачыць прыкметы падрыхтоўкі Беларусі да ўварвання

У беларускім войску вельмі шмат расейцаў у беларускай форме. Некаторыя кажуць, што там расейцаў ужо 80%. Як ацэньваюць спецыялісты, беларускае войска баіцца ўваходзіць, баіцца адразу ўгразнуць. Таму папярэдне будзе нанесены вельмі магутны ракетны ўдар, і ўжо потым яны пойдуць па выпаленай зямлі, каб заняць хоць бы тры рэгіёны.

Беларускае Радыё Рацыя