Святлана Ціханоўская: Спыніць спрэчкі і працаваць разам



Спыніць спрэчкі і працаваць разам – пад такім заклікам пройдзе ў Вільні 8 і 9 жніўня канферэнцыя „Новая Беларусь”, ініцыятарам якой з’яўляецца Офіс дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

«Вы казалі збярыцеся разам і дайце голас усім, і мы разам з партнёрамі – Каардынацыйнай радай, Байпол, Народным антыкрызісным упраўленнем, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнесамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі – збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы», – кажа Святлана Ціханоўская.

– Сёння мы надрукавалі поўную фінальную праграму і спікераў на палітычныя дыскусіі. У панядзелак і аўторак усе абмеркаванні будуць даступныя ў анлайн-трансляцыі. І хаця ўся праграма таксама ўзгаднялася з партнёрамі, я асабіста папрасіла дабавіць адзін важны элемент. 9 жніўня ў першую гадзіну канферэнцыі мы зробім адкрыты мікрафон. Я і мая каманда адкажам на ўсе пытанні – чаргуючы з зала і з анлайн-трансляцыі.

На сайце Святланы Ціханоўскай з’явілася і пашыраная праграма канферэнцыі, яе можна будзе глядзець у анлайн-трансляцыі 8 і 9 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя