Так жывуць пераможцы: няма на чым варыць ветэрану вайны ў Спораве



Адзіны жывы ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна 95-гадовы ветэран другой сусветнай вайны, інвалід Сяргей Шындыч за 70 гадоў пасля перамогі не бачыў і не бачыць увагі ад улады.

Цяпер, калі перасталі слухацца ногі, ён першы раз звярнуўся да старшыні сельвыканкама Аляксандра Мартысевіча, каб той дапамог знайсці муляра і за грошы ветэрана парамантаваць печку.

Яна развалілася, не грэе, няма магчымасці таксама гатаваць ежу. Газ у хату не праведзены.

Але да просьбы ветэрана старшыня сельвыканкама Мартысевіч застаўся глухі. Пасля перамогі абяцана было шмат, але абяцанні пасля вайны забыты, кажа ветэран:

 – Ён абяцаў усіх воінам узнагародзіць, даць добрае жыццё воінам, якія заслужылі. А як паехаў – дык паехаў і паехаў. Больш нічога мы пра яго не чулі, пра Жукава. А як паехаў – дык і няма. Няма на чым зварыць есці, печка зусім развалілася. Паглядзіце, што там робіцца! Не дапамаглі ні граму! Рабіў, як конь.

IMG_9641

Паводле Сяргея Шындыча, нядаўна на яго вачах быў звалены з дазволу ўладаў помнік супраць ягонай хаты.

[Not a valid template]

Помнік быў напамінам пра партызанскае змаганне з ворагам. Эпіцэнтрам партызанскай дыслакацыі была вёска Спорава. У свой час на гэтым месцы былі пахаваны разведчыкі, памерлыя ад ран на руках Шындыча, кажа Шындыч, які вярнуўся дадому з вайны ў 1947 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя