Аляксандр Ждановіч – Маляваныч з „Калыханкі” – выступіць у Варшаве
Аляксандр Ждановіч – Маляваныч з „Калыханкі” – выступіць сёння ў Варшаве.
Жаданне ладзіць такія творчыя сустрэчы нарадзіліся ў акцёра яшчэ ў 2020-м, падчас беларускіх пратэсных дваровых імпрэз.
Дзеліцца Аляксандр Ждановіч:
– Гэта паэтычная кампазіцыя, вечарыны, сустрэчы, яна з’явілася яшчэ ў 2020 годзе. Я пабачыў, якая цудоўная атмасфера была на дваравых канцэртах, якія ладзілі людзі. Першы канцэрт адбыўся ў камеры №34 жодзінскай турмы. Мае сябры-сукамернікі сядзелі, ляжалі на гэтых шконках, а шконкі былі як быццам бы партэр, цікава.
У 2021-м такія імпрэзы таксама ладзіліся. Але ў “прыхаваным” фармаце.
Цяпер жа натхніцца творчасцю знакамітага акцёра можна адкрыта, у Варшаве. Тым больш уваход на імпрэзу вольны.
Мерапрыемства адбудзецца ў Beer Station Pub і пачнецца ў 20:00.
Спецыяльны госць мерапрыемства – Алесь Дзянісаў.
Беларускае Радыё Рацыя