Праваслаўныя пакланяліся ў цэрквах Труне Гасподняй



На сярэдзінах цэркваў ляжыць Плашчаніца – саван з выявай Ісуса Хрыста ў труне. Была яна вынесена ў Вялікую Пятніцу.

У некаторых прыходах прынята, што ў час хроснага хода плашчаніца пераносіцца над вернікамі. Многія ўвесь дзень, да моманту вынясення плашчаніцы, трымаюць строгі пост.

[Not a valid template]

“Пасля вынясення Плашчаніцы наступае набажэнства яе пахавання, якое пачынае ўжо Вялікую Суботу”? – кажа настаяцель Васкрасенскай царквы ў Бельску Падляшскім айцец Андрэй Мінько:

 – Душа Ісуса Хрыста знаходзіцца ў Пекле, як перамога Жыцця над Смерцю і мы адну ноч з пятніцы на суботу святкуем такую маленькую Пасху. Гэта Пасха для тых людзей, якія сыйшлі, якія “во гробах”, яны ўжо адчуваюць гэтую Пасху. А мы Пасху будзе святкаваць светла – з суботы на Нядзелю.

У Вялікую Суботу асвячаецца ежа, называная часта “Пасхай”. З гэтага пачнецца святочнае велікоднае снеданне.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя