Літва працягне падтрымліваць памкненне беларусаў да свабоды



Літва працягне падтрымліваць памкненне беларусаў да свабоды, каб дэмакратычная Беларусь знайшла сваё заслужанае месца ў еўрапейскай сям’і.

Масавыя пратэсты, якія пачаліся ў 2020 годзе, „змянілі большую частку беларускага грамадства, якое незваротна стала на шлях дэмакратычных каштоўнасцяў”, – заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Наўседа рады таму, што Вільня стала месцам, дзе „беларуская грамадзянская супольнасць знайшла бяспечны прытулак”. Літоўскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што беларусы „маюць права на правядзенне новых, свабодных і сумленных выбараў”.

Літва, як і іншыя краіны ЕЗ, не прызнала вынікі выбараў 2020 года і не лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.    

тг “Позірк”