У Гародні затрымалі Яўгена Стральчэню
У Гародні затрымалі адміністратара Instagram-старонкі «Гродна для жыцця» Яўгена Стральчэню.
Пра гэта паведамляе @nebovkletku са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Паводле сілавікоў, 36-гадовы жыхар Гародні распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і асабістыя дадзеныя больш за 2000 супрацоўнікаў міліцыі.
Таксама ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пасля выбараў і адміністраваў Instagram-старонку «Гародня для жыцця» (цяпер яна выдаленая).