Салігорскі „Шахцёр” развітаўся з Лігай канферэнцый



Салігорскі „Шахцёр” развітаўся з футбольнай Лігай канферэнцый. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе „гарнякі” прайгралі ў Румыніі „Клужу” — 0:1. У першым матчы, які прайшоў у Турцыі, была нічыя 0:0.

„Шахцёр” выбыў ужо ў 1-м раўндзе адбору Лігі чэмпіёнаў і аўтаматычна трапіў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Такім чынам усе беларускія каманды з еўракубкаў выбылі.

А вось польскі «Ракув» прадказальна прайшоў далей. Пасля перамогі ў гасцях над славацкім «Спартаком» 2:0.
vатч у адказ у Чэнстахове скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 1:0. Адзіны гол на 68-й хвіліне забіў Уладзіслаў Качаргін. Такім чынам, „Ракув” у раўндзе плэй-оф згуляе з пераможцам пары «Панацінаікас» (Грэцыя) — «Славія» (Чэхія).

У сваю чаргу познаньскі „Лех” прайшоў ісландскі „Вікінгур”.

Першы матч, які адбыўся ў Рэйк’явіку скончыўся перамогай ісландскіх футбалістаў з лікам 1:0. У другім матчы першы тайм прайшоў з перавагай польскіх футбалістаў, якую яны рэалізавалі, забіўшы 2 мячы. Вызначыліся Мікаэль Ісхак і Крыстафер Вельдэ.

У канцы другога тайма на даданай пятай хвіліне нападнік ісландскай каманды Даніэл Джурыч забіў гол і перавёў гульню ў дадатковы час. У авертайме польскія футбалісты забілі два мячы – адзначыліся Філіп Мархвіньскі, які выйшаў на замену і Афонсу Соузана. 4:1 – хатняя перамога «Леха», якая дазволіла познаньскаму клубу выйсці ў плэй-оф.  

Хакеісты „Віцебска” і „Гомеля” вйгралі трэціі матчы ў Кубку Салея

Матчамі ў Гомелі, Жлобіне і Наваполацку працягнуўся 22-і розыгрыш Кубка Салея. Чарговыя матчы на турніры правялі каманды групы „Б”. Дзеючы чэмпіён краіны „Металург” пацярпеў трэцюю няўдачу ў чатырох матчах: на гэты раз „ваўкі” на хатняй арэне саступілі „Віцебску” з лікам 2:4. Дзве шайбы ў складзе паўночнікаў аформіў Віктар Туркін.

„Гомель” таксама займеў два ачкі. На сваім лёдзе „рысі” разграмілі „Магілёў” – 7:1, дублямі адзначыліся Ігар Равенка і Дзмітрый Амбражэйчык. У паралельным матчы „Хімік” і „Лакаматыў” вызначалі пераможцу ў авертайме, дзе поспех быў на баку навапалачан – 2:1.

Такім чынам, за тур да канца групавога этапа Кубка Салея ў групе „Б” лідыруюць „Віцебск” і „Гомель”, якія набралі па 6 ачкоў.

Сабаленка не выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Таронта

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у канадскім Таронта з прызавым фондам 2 мільёны 600 тысяч даляраў. У 1/8 фіналу беларуска, якая займае шостае месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе саступіла амерыканцы Коры Гаўф, у якой 11-я пазіцыя, – 5:7, 6:4, 6:7 (4:7). Паядынак доўжыўся 3 гадзіны 12 хвілін.

Менскі стадыён „Дынама” ў пяты раз падрад прыме чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы

Перадапошні этап Беларускай лёгкаатлетычнай лігі – чэмпіянат Беларусі – пройдзе 16-18 жніўня на галоўнай спартыўнай арэне краіны мінскім стадыёне „Дынама”. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан.
Нацыянальнае першынство адкрыецца 16 жніўня аматарскімі забегамі мужчын і жанчын на 10 000 м, а потым на гэтую ж дыстанцыю выйдуць суіскальнікі ўзнагарод чэмпіянату Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя