Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі.
Старшыня АБФФ напярэдадні увечары быў заўважаны на пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці.
Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.
У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.