Больш за 100 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з Беларусі



За мінулыя суткі 103 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу і Літву з боку Беларусі. У Польшчу спрабавалі патрапіць 15 замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Конга і Ліберыі. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Шудзялава, Белавежа, Дубічы-Царкоўне. Затрыманы саўдзельнік у незаконным перасячэнні: грамадзянін Малдовы павінен быў забраць каля мяжы 3 мігрантаў з Сірыі, паведамляе польская Пагранслужба.

Літоўскія памежнікі разгарнулі на мяжы 88 мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у Літву з Беларусі, піша Delfi са спасылкай на Дзяржаўную памежслужбу Літвы.