Валерый Кавалеўскі: Мірны варыянт з’яўляецца самым важным для нас
У складзе Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай – 2 сілавікі, які раней служылі ў дзяржсістэме. Пра супрацу з Кабінетам паведаміла і суполка Кіберпартызанаў. Ці азначае гэта, што дэмакратычныя сілы расчараваліся ў мірным транзіце ўлады на карысць сілавога вырашэння праблемы?
На гэтае пытанне адказаў прадстаўнік Кабінету па замежных справах Валерый Кавалеўскі:
– Усё ж такі мірны варыянт вырашэння крызісу з’яўляецца самым важным для нас. Гэта стратэгічная мэта і мы будзем да гэтага заўсёды імкнуцца. Калі казаць пра нейкія іншыя формы супраціўлення, барацьбы. Трэба памятаць пра тое, што незалежнасці нашай краіне пагражае сур’ёзная небяспека. Трэба таксама думаць пра тое, як абараняць людзей, як падтрымліваць добраахвотнікаў, якія зараз ва Украіне. Таму гэты блок будзе значна больш разнастайным, чым такі ўмоўны сілавы сцэнар вырашэння крызісу ў Беларусі.
У сваёй новай якасці Валер Кавалеўскі будзе не толькі вызначаць прыярытэты ў знешняй палітыцы, але і аказваць падтрымку партнёрам па пераходным кабінеце, бо кожны з прадстаўнікоў будзе мець складнік міжнароднай працы.
Беларускае Радыё Рацыя