У Беларусі адмянілі платнае браніраванне ў чарзе на мяжы



У Беларусі змяняецца работа электроннай чаргі на граніцы. Адпаведны ўказ падпісаў 16 жніўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Указ адмяняе бязвыплатнае размяшчэнне аўтамабіляў у зоне чакання і платнае браніраванне часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання.

Цяпер усе транспартныя сродкі пры ўездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Уезд у зону чакання будзе ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі.

Частка сродкаў, атрыманых за рэгістрацыю ў жывой чарзе, будзе пералічвацца Дзяржпагранкамітэту. Парадак і памер пералічэнняў вызначыць Савет міністраў. Урад таксама вызначыць парадак функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі ў ёй.