Вайна ва Украіне: атака на Харкаў
176-ы дзень вайны. Па стане на сераду страты асабовага складу расейскага войска ва Украіне склалі прыблізна 44 100 чалавек, маюцца на ўвазе забітыя і параненыя. Такую лічбу прыводзіць Генштаб Украіны.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/08/harkau3-5owic.jpg)
Расейскія вайскоўцы з вечара абстралялі тры раёны Харкава, паведаміў Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле афіцыйных дадзеных, два ўдары патрапілі ў інтэрнаты.
Увечары 17 жніўня падвергся абстрэлу Салтоўскі раён Харкава. Першапачаткова паведамлялася, што ракета ўпала побач з жылым шматпавярховым домам, пачаўся моцны пажар. Па папярэдніх дадзеных Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 7 чалавек, 18 — параненых.
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)