Чаму варта пісаць лісты палітвязням



Напісанне лістоў да палітвязняў – гэта праява салідарнасці і падтрымкі чалавека.

У гэтым перакананая Анастасія, што ў мэтах бяспекі не назвала сваё прозвішча. У ліставанні яна хутчэй закранае філасофскія і рэлігійныя тэмы, на якія знаходзіць водгук сярод тых, хто цяпер сядзіць па палітычных справах, распавяла сама суразмоўца:

Я веруючы чалавек, усіх людзей ахапіць немагчыма, таму я пісала веруючым людзям розных канфесій – праваслаўныя і каталікі. Хацелася неяк падтрымаць і гэта былі менавіта веруючыя людзі. У сваіх лістах мы пісалі пра Бога, а таксама пра тое, што адбываецца, наколькі гэта максімальна магчыма. Былі словы падтрымкі, бо падтрымка для іх вельмі важная.

Усе адрасы палітвязняў знаходзяцца ў адкрытым доступе, іх можна знайсці, да прыкладу, на сайце праваабарончага цэнтру „Вясна”. Там жа ёсць інфармацыя пра іх дні народзінаў.

Беларускае Радыё Рацыя