Вайна ва Украіне: Чарнаморскі флот Расеі застаўся без паловы авіяцыі
177-ы дзень вайны. Выбухі на крымскім аэрадроме «Сакі» пакінулі Расею без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту. Пра гэта заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі.
У расейскіх узброеных сілаў заканчваюцца боепрыпасы, і ў заходніх разведак ёсць мноства сведчанняў гэтаму.
The Washington Post піша, што колішні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч на пачатку сакавіка знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, чакаючы магчымасці вярнуцца ва Украіну і ачоліць яе пасля захопу ўкраінскай сталіцы расейскімі войскамі.
Выданне таксама паведамляе, што ФСБ Расеі цягам некалькі гадоў павялічыла колькасць свайго дэпартаменту, які адказваў за Украіну, з 30 афіцэраў у 2019-м да 160 напярэдадні ваеннага ўварвання. Перад ім афіцэры ФСБ ужо знаходзіліся на тэрыторыі Украіны і арандавалі кватэры ў бяспечных раёнах Кіева, якія расейскія войскі не планавалі абстрэльваць. За некалькі дзён да ўварвання ФСБ загадала сваім інфарматарам выехаць са сталіцы і пакінуць ключы ад сваіх кватэр для расейскіх аператыўнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя