Віктар Януковіч у сакавіку рыхтаваўся вярнуцца ва Украіну пасля акупацыі Кіева



Амерыканскае выданне The Washington Post піша, што ў пачатку сакавіка 2022 года былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіўся ў Беларусі і чакаў магчымасці вярнуцца ў Кіеў пасля захопу горада расейскімі войскамі.

Гэтую інфармацыю выданне сабрала падчас свайго расследавання, якое ішло некалькі месяцаў. Журналісты вывучылі мноства канфідэнцыйных матэрыялаў, у тым ліку перахопленых выведкай, і правялі інтэрв’ю з чыноўнікамі з Украіны, ЗША і Еўропы. Паводле іх, Расея перад уварваннем ва Украіну стварыла дзве групы прарасейскага ўраду. Цэнтральнай фігурай быў Януковіч.

Таксама ў гэтым урадзе меў быць набліжаны да Пуціна Віктар Медвядчук, якога Служба бяспекі Украіны затрымала ў красавіку.