У гарадзенскім абласным шпіталі гучалі духоўныя песні



Беларускія духоўныя песні гучалі ў гарадзенскім праваслаўным храме ў гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), які размешчаны ў абласным шпіталі. Ужо колькі гадоў запар у храме па запрашэнні вернікаў выступае хор беларускай духоўнай музыкі „Бацькаўшчына”.

P1200261

У Вялікдзень падзяліцца з хворымі радасцю Уваскрасення Збаўцы прыйшлі людзі з наваколля. Кажуць удзельнікі велікоднага набажэнства:

– У такім месцы, як шпіталь, дзе людзі пакутуюць і целам, і душой, размовы з Богам надаюць моц і ўпэўненасць у тым, што лячэнне дапаможа – чалавек выздаравее.

– Мяне прываблівае тое, што тут бацюшка пачаў ужываць беларускую мову падчас богаслужэнняў, і вельмі прыемна чуць хор “Бацькаўшчына”, які выступае падчас кожнага свята.

Пасля набажэнства прайшла крыжовая працэсія вакол царквы. Прысутныя дзеці атрымалі ад прыхаджанаў велікодныя падарункі, а хор „Бацькаўшчына” падараваў усім узнёслы настрой ад канцэрта.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня