Мамука Хазарадзе: Пытанні беларусаў вырашым разам!
Грузінскі палітык Мамука Хазарадзе, які ўваходзіць у кіраўніцтва Партыі «Лело для Грузіі», сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Аджарыі.
На сустрэчы абмяркоўвалі шмат пытанняў, у тым ліку візавы рэжым для расейцаў і беларусаў, адмову адкрыцця рахункаў у банку TBC ды іншае.
– Я ўдзячны гэтым людзям, якія зацікавіліся сустрэчай са мной. Сустрэча прайшла ў сяброўскай абстаноўцы, мы памяняліся поглядамі і самае галоўнае – вырашылі, што будзем сустракацца яшчэ і далей. Каб ніякія пытанні не былі прынятыя, якія датычацца беларусаў тут без кансультацыяў з імі.
Раман Кісляк, кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» распавядае пра вынікі сустрэчы для беларусаў:
– Вельмі важна, каб не ўтварыць дзясяткам тысяч беларусам, якія прыехалі ў Грузію, збеглі ад рэжыму дадатковыя праблемы. Мы дамовіліся працягваць размовы, кансультацыі пра тое, каб і далей не ўтвараць праблемаў для беларусаў.
Таксама праз некаторы час плануюцца падобныя сустрэчы з беларусамі , што жывуць і ў сталіцы Грузіі – Тбілісі.
Беларускае Радыё Рацыя